5 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой ў гутарцы з журналістамі пасля адкрыцця Дзён Гродзенскай вобласці на ВДНГ у Маскве заявіў аб высокай рэзультатыўнасці ад правядзення такіх мерапрыемстваў на галоўнай расійскай выстаўцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дзмітрый Крутой адзначыў, што Гродзенская вобласць стала трэцім рэгіёнам, які прадставіў сябе на ВДНГ: з пачатку года свой патэнцыял тут паказалі Брэсцкая і Віцебская вобласці. У бліжэйшыя некалькі месяцаў у расійскай сталіцы пройдуць прэзентацыі астатніх беларускіх абласцей, а таксама Мінска.
"Мы бачым з вопыту Брэста і Віцебска, што ёсць выдатныя вынікі, у тым ліку і па загрузцы турыстычных аб'ектаў. Вельмі шмат масквічоў і гасцей сталіцы купілі пуцёўкі на будучы сезон, у тым ліку на майскія святы", - паведаміў пасол.
"Другі элемент, які я вылучаю, - гэта бізнес-кантакты. Мы запрашаем на гэтыя дні прадстаўнікоў усіх расійскіх рэгіёнаў, якія знаходзяцца ў Маскве (у кожнага ўрада рэгіёна ёсць добрыя, магутныя прадстаўніцтвы ў Маскве), і яны вельмі актыўна з бізнесменамі і сваім калегамі, пабрацімамі абмяркоўваюць у тым ліку эканамічныя і інвестыцыйныя праекты", - адзначыў Дзмітрый Круты.
"Таму тут узровень кантактаў вельмі высокі, гэта вялікі плюс", - дадаў пасол.