Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Жнв 2023

"Кропак росту дастаткова". Што Беларусь гатова прапанаваць Томскай вобласці


Фота з архiва

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кропак росту для сумеснага развіцця Беларусі і Томскай вобласці Расіі дастаткова. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Уладзімірам Мазурам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адной з традыцыйных асноў эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Томскай вобласцю з'яўляецца экспарт у расійскі рэгіён сельскагаспадарчай сыравіны. І не толькі соладу, заўважыў Аляксандр Лукашэнка (за першае паўгоддзе Беларусь экспартавала гэтай прадукцыі ў Томскую вобласць на $2,35 млн).

У 2022 годзе пачаліся пастаўкі амінакіслот Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыяй. "Гэты прадукт, вы ведаеце, жыццёва неабходны ў жывёлагадоўлі, і з улікам рознага націску на нас і санкцый Захаду вельмі важна, што і тут мы адыходзім ад знешняй залежнасці, - сказаў Прэзідэнт. - Як мне дакладваюць, для Томска і вобласці таксама актуальным з'яўляецца пытанне мадэрнізацыі гарадскога электрычнага транспарту. Ведаю, што ў вас шырока эксплуатуюцца беларускія тралейбусы. Мы гатовы забяспечыць усёй лінейкай патрэбнай тэхнікі, у тым ліку трамваямі, аўтобусамі і электробусамі".

Патрэбнасць Томскай вобласці ў ліфтавым абсталяванні як для новабудоўляў, так і па праграмах замены ліфтаў можа цалкам задаволіць "Магілёўліфтмаш", прапанаваў кіраўнік дзяржавы.

За апошнія гады Томская вобласць дабілася важкіх поспехаў у аграрным сектары. Пры гэтым Беларусь уносіць сваю, няхай і сціплую, лепту ў гэты працэс: яе трактары і камбайны эфектыўна працуюць на палях расійскага рэгіёна.

"Мяркуем, што наш вопыт і якасныя тэхналогіі таксама маглі б быць запатрабаваны вамі ў жывёлагадоўлі, раслінаводстве, а таксама будаўніцтве малочнатаварных і зернесушыльных комплексаў. Мы гатовы падзяліцца тэхналогіямі вырошчвання і перапрацоўкі лёну-даўгунцу. Ваш край, як і ўся Беларусь, з'яўляецца ў гэтым плане флагманам", - адзначыў беларускі лідар.

Больш за 60 працэнтаў тэрыторыі Томскай вобласці занята лясамі, у рэгіёне таксама каласальныя запасы торфу. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта багацце трэба не толькі эфектыўна выкарыстоўваць, але і здолець зберагчы, асабліва ад пажараў, якія пачасціліся ў апошнія гады. Беларускі бок, паводле слоў Прэзідэнта, гатовы падзяліцца напрацоўкамі ў вытворчасці лесанарыхтоўчай, пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі, машын для здабычы торфу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі