17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі колькасць зарадных станцый для электратранспарту вырасла да 1,2 тыс. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Як расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, аб'ём спажывання зараднымі станцыямі электраэнергіі за першы квартал 2024 года вырас амаль удвая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 7,5 млн кВт.гадз.
Міністр адзначыў, што на дарогах краіны істотна павялічылася колькасць электрамабіляў. Расце і колькасць электробусаў у гарадскіх аўтапарках грамадскага транспарту. На сучасныя электробусы перайшлі ўжо Жодзіна і Шклоў. Наступны аналагічны праект плануецца да рэалізацыі ў Наваполацку.
"Электратранспарт - гэта не толькі камфортнасць перамяшчэння, але і скарачэнне шкодных выкідаў у атмасферу", - падкрэслілі ў Мінэнерга.