Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Крс 2019

Колькасць рэзідэнтаў "Вялікага каменя" ў бліжэйшыя гады можа вырасці ўдвая

Колькасць рэзідэнтаў

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За чатыры гады колькасць рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" перасягнула чатыры дзясяткі, за пару гадоў гэту лічбу плануюць павялічыць як мінімум удвая. Такая інфармацыя была агучана ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка: "Галоўнае - каб яны пачалі актыўна функцыянаваць. Нехта з іх цяпер у праектаванні будаўніцтва, нехта - ужо ў выпуску прадукцыі. Некалькі заводаў ажыццявілі пробны выпуск прадукцыі". Такіх прадпрыемстваў - тры. У іх ліку ТАА "Чэнду Сіньджу Шаўковы Шлях Развіццё", якое адкрыла ў "Вялікім камені" завод па выпуску суперкандэнсатараў.

Пасля ўводу ў работу прадпрыемстваў, якія ўжо размясціліся на тэрыторыі, будзе створана больш за 4 тыс. высокапрадукцыйных рабочых месцаў.

Да 2021 года парк плануе завяршыць першы этап асваення зямлі, а гэта 850 га. Да гэтага часу будуць гатовы ўсе інфраструктурныя элементы. Сёння для камфорту супрацоўнікаў узводзіцца жылы квартал з усёй неабходнай інфраструктурай. Першы дом на 156 кватэр плануюць здаць ужо летам.

Усяго з пачатку будаўніцтва парка на яго развіццё прыцягнута больш за $1 млрд інвестыцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі