27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Хашыміне Руслан Варанкоў 25 кастрычніка правёў сустрэчу з сакратаром гарадскога камітэта Камуністычнай партыі В'етнама гэтага горада Нгуенам Ван Ненам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Бакі абмеркавалі ключавыя напрамкі беларуска-в'етнамскага міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння з акцэнтам на ўмацаванні гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязей", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Асаблівая ўвага была ўдзелена маючаму адбыцца абмену візітамі дэлегацый рэгіёнаў дзвюх краін, а таксама актывізацыі супрацоўніцтва паміж бізнес-коламі. Акрамя таго, субяседнікі падкрэслілі традыцыйна дружалюбныя беларуска-в'етнамскія адносіны і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у іх развіцці на больш высокім якасным узроўні.