Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Снж 2021

Кластары, інвестыцыі, мясцовая сыравіна, лічба: якія акцэнты эканамічнага развіцця рэгіёнаў

Кластары, інвестыцыі, мясцовая сыравіна, лічба: якія акцэнты эканамічнага развіцця рэгіёнаў
Фота з архiва

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка фарміруецца на месцах, таму так важна для кожнага рэгіёна выпрацаваць сваю стратэгію развіцця, заснаваную на пунктах росту і прыярытэтных напрамках. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра эканомікі Сяргей Міцянскі на другім рэгіянальным форуме прадпрымальніцтва "Уклад рэгіянальнага прадпрымальніцтва ў дасягненне Мэт устойлівага развіцця", які праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мерапрыемства праводзіцца ў партнёрстве з Міністэрствам эканомікі і Магілёўскім аблвыканкамам у рамках праекта ПРААН "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь", які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Першы форум праходзіў у Брэсцкай вобласці.

"Пытанні развіцця рэгіёнаў, пошукі напрамкаў для максімальнага раскрыцця іх патэнцыялу другую пяцігодку не зніжаюць актуальнасць. Мы ўсе разумеем, што эканоміка фарміруецца на месцах. У рэгіёнах сёння таксама адна з важных задач - захаваць і прымножыць дасягнуты ўзровень эканамічнага развіцця", - сказаў Сяргей Міцянскі.

Ён адзначыў ключавыя для краіны (а адпаведна і рэгіёнаў), актуальныя напрамкі ў эканоміцы - стымуляванне экспарту, дыверсіфікацыя інвестыцыйнай дзейнасці, укараненне інавацый, прынцыпаў зялёнай эканомікі і г.д. З улікам хуткага запуску новага інвестыцыйнага цыкла вызначаны прыярытэты: якім праектам павінна аддавацца перавага (напрыклад, тым, якія прадугледжваюць максімальнае выкарыстанне мясцовай сыравіны, стварэнне новых рабочых месцаў у рэгіёне, пажадана высокатэхналагічных і інш.).

Асаблівую ўвагу Сяргей Міцянскі звярнуў на вопыт кластарнага развіцця тэрыторый, які ў апошнія гады зарэкамендаваў сябе як механізм стымулявання бізнес-актыўнасці і развіцця мясцовых супольнасцей.

Каардынатар праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Лука Карапелі адзначыў: бюджэт праекта ў цэлым $9,5 млн (гэтыя сродкі накіроўваюцца на падтрымку эканамічных ініцыятыў, павышэнне канкурэнтаздольнасці і ўкараненне інавацый для развіцця на мясцовым узроўні). На гэты момант праект падтрымлівае 6 ініцыятыў у Беларусі на суму $3,7 млн, у асноўным гэта кластарныя ініцыятывы, бізнес-інкубатары, сацыяльныя прадпрыемствы. Больш за 50 невялікіх рэгіянальных ініцыятыў таксама атрымаюць абсталяванне і паслугі, на гэтыя закупкі выдзелены $1 млн.

"Я пабываў на некаторых аб'ектах і асабіста пераканаўся, што гэты праект паспяховы, таму што краіна можа спадзявацца на свае рэгіёны, на вельмі кваліфікаваныя кадры, працоўныя рэсурсы. Так, усюды ёсць складанасці, але ёсць і свае магчымасці, моцныя бакі. Трэба толькі падтрымліваць іх", - сказаў Лука Карапелі. Ён выказаў удзячнасць мясцовым органам улады, якія актыўна ідуць на супрацоўніцтва і ствараюць спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі праграмы.

Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Аляксандра Салаўёва падкрэсліла: рост устойлівага прадпрымальніцкага сектара і дзяржаўна-прыватнага партнёрства садзейнічае моцным рэгіёнам, ствараючы рабочыя месцы, стымулюючы інавацыі, робячы даступнымі тавары і паслугі. У краінах, што сталі на шлях развіцця, доля прыватнага сектара ў ВУП займае ў сярэднім каля 60 працэнтаў. Ён забяспечвае стварэнне 90 працэнтаў рабочых месцаў і 80 працэнтаў патоку капіталу. У Беларусі ўклад малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП складае 26 працэнтаў, гэты сектар дае занятасць для трэці працаздольнага насельніцтва, забяспечвае 45 працэнтаў знешнегандлёвага абароту, 39 працэнтаў інвестыцый у асноўны капітал. "Напэўна, гэтыя паказчыкі могуць расці - пры падтрымцы бізнесу, асабліва малога і сярэдняга", - адзначыла Аляксандра Салаўёва. Важна ствараць умовы, каб у кожным раёне краіны жыхары маглі генерыраваць і рэалізоўваць прадпрымальніцкія ідэі. "Асаблівую ўвагу варта ўдзяліць развіццю такіх інавацыйных форм прадпрымальніцкай дзейнасці, як кластары", - дадала яна.

Праект "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" дапамагае 17 кластарным ініцыятывам, якія ў будучым прывядуць да стварэння паўнацэнных кластараў у сферы вытворчасці і паслуг.

Сацыяльнае прадпрымальніцтва адыгрывае асаблівую ролю ў рэгіёнах, таму падтрымцы распаўсюджвання такой формы бізнесу таксама ўдзелена вялікая ўвага. Расце роля ведаў, інавацый, новых тэхналогій, навукаёмістых вытворчасцей. Пэўны штуршок гэтаму надала нават пандэмія кавіду, якая стала рухавіком лічбавай трансфармацыі. "Нядаўна створаная лабараторыя ПРААН па паскарэнні ўстойлівага развіцця дапамагае знаходзіць, тэсціраваць і пілатаваць інавацыйныя рашэнні, у тым ліку з прымяненнем лічбавых тэхналогій. Ідзе супрацоўніцтва з шэрагам міністэрстваў і ДКНТ", - дадала Аляксандра Салаўёва.

Нарэшце, ключавая роля дзяржавы ў стварэнні стабільнага, спрыяльнага інвестклімату для прыцягнення ўнутраных і знешніх інвестыцый. "Прычым інвестыцыі з улікам экалагічных і сацыяльных крытэрыяў прынясуць двайную і трайную выгаду ў рэалізацыі задач устойлівага росту", - падкрэсліла пастаянны прадстаўнік.

У другім форуме ўдзельнічалі прадстаўнікі дзелавой супольнасці, саветаў па развіцці прадпрымальніцтва, мясцовых і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, банкаўскай сферы, а таксама міжнародных арганізацый. Удзельнікі разгледзелі найбольш эфектыўныя шляхі і механізмы развіцця дзелавой актыўнасці, адпаведнай задачам МУР, а таксама ўкараненне інавацыйных падыходаў і інструментаў у прадпрымальніцкую дзейнасць для яе развіцця на мясцовым і рэспубліканскім узроўнях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі