Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Стд 2020

Каталонія зацікавілася беларускімі электробусамі

Каталонія зацікавілася беларускімі электробусамі
Уладзімір Кухараў і Ісідрэ Гавін

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каталонія зацікавілася беларускімі электробусамі. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Кухарава з міністрам транспарту і інфраструктуры Каталоніі Ісідрэ Гавінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы наведалі кампанію "Белкамунмаш", якая нас вельмі ўразіла якасцю электробусаў. У Каталоніі ёсць важная стратэгічная мэта - замена транспарту на экалагічна чысты ў сувязі з высокай забруджанасцю паветра і выкідамі", - сказаў Ісідрэ Гавін.

Дэлегацыя Каталоніі правяла ў Мінску перагаворы з прадстаўнікамі авіякампаніі "Белавія". "Сустрэча была вельмі плённая. Мы бачым, што ёсць вялікія магчымасці як для беларускіх, так і каталонскіх кампаній для ўмацавання сувязей і ўзаемнага абмену ў сферы турызму", - дадаў міністр.

Уладзімір Кухараў у сваю чаргу падкрэсліў, што для Беларусі вельмі важныя сувязі з такім рэгіёнам, як Каталонія, які з'яўляецца адным з найбуйнейшых у Іспаніі. "Наша нацыянальная авіякампанія "Белавія" зацікаўлена ў супрацоўніцтве. З Банкам развіцця, які займаецца крэдытаваннем арганізацый, таксама маглі б знайсці агульныя інтарэсы", - лічыць віцэ-прэм'ер.

Тавараабарот Беларусі і Іспаніі за студзень-лістапад 2019 года вырас на 13,9 працэнта да $310,4 млн. Экспарт у Іспанію склаў $15,2 млн (зменшыўся на 36 працэнтаў), імпарт - $295,2 млн (павялічыўся на 20,5 працэнта). Асноўныя пазіцыі беларускага экспарту ў Іспанію - мэбля, шкловалакно, ільняныя тканіны, будаўнічыя канструкцыі. З Іспаніі пастаўляюцца фрукты, металаканструкцыі, лякарствы, агародніна, віно і іншая прадукцыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі