Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Лют 2021

Канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў на кітайскім рынку павялічваецца

Канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў на кітайскім рынку павялічваецца
Фота пасльства Беларусі ў Кітаі

3 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько 3 лютага правёў перагаворы ў рэжыме відэаканферэнцыі з міністрам галоўнага мытнага ўпраўлення КНР Ні Юэфэнам і кіраўнікамі вядучых дэпартаментаў ведамства. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.

У час сустрэчы асаблівая ўвага была ўдзелена пытанню нарошчвання экспартных паставак беларускіх прадуктаў у Кітай. Ні Юэфэн адзначыў, што ў той час, калі сусветны гандаль дэманстраваў спад, тавараабарот паміж Беларуссю і Кітаем вырас. Пры гэтым асноўным драйверам росту беларускага экспарту сталі несыравінныя пазіцыі, у прыватнасці, сельскагаспадарчая і харчовая прадукцыя, што пацвярджае рост пазнавальнасці і канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў на кітайскім рынку.

Таксама былі разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы работу сумеснай камісіі па мытным і каранцінным супрацоўніцтве, а таксама павышэння эфектыўнасці пагаднення аб узаемным прызнанні ўпаўнаважаных эканамічных аператараў Беларусі і Кітая, паскарэння руху чыгуначных кантэйнераў у зносінах Кітай - Еўропа праз Беларусь.

Юрый Сянько падкрэсліў эфектыўнасць палітыкі, якая праводзіцца кітайскай мытняй у галіне недапушчэння распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, скарачэння часу мытнага афармлення і спрашчэння гандлёвых працэдур.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі