1 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. ААТ "Камволь" плануе ў 2018 годзе павялічыць аб'ём вырабленых тканін амаль у два разы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Анатоль Суботка.
"Да канца года плануем выпусціць 2,3 млн пагонных метраў. Для параўнання: у мінулым годзе вырабілі 1 млн 60 тыс. пагонных метраў. План на 2018 год - не менш як 4,5 млн пагонных метраў", - сказаў Анатоль Суботка.
Паводле яго слоў, цяпер доля экспарту ў структуры продажаў складае 60 працэнтаў, але ўжо ў наступным годзе яе плануецца давесці мінімум да 80 працэнтаў.
Яшчэ некалькі гадоў таму ААТ "Камволь" было ў сумным стане. Адрадзіць камвольную вытворчасць было вырашана ў 2012 годзе пасля наведвання прадпрыемства кіраўніком дзяржавы. У мадэрнізацыю ўкладзена больш за $110 млн.
Па выніках верасня "Камволь" выйшаў на рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі 6 працэнтаў, рэнтабельнасць продажаў склала 5 працэнтаў.