Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Ліс 2021

Кампаніі Беларусі і Казахстана падпісалі шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве на аграрным форуме ў Алматы

Кампаніі Беларусі і Казахстана падпісалі шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве на аграрным форуме ў Алматы
Фота з архiва

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампаніі Беларусі і Казахстана падпісалі шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве на аграрным форуме ў Алматы "Казахстан - Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі на выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

"Аграрны форум вельмі актуальны, прычым не толькі для Беларусі, але і для Казахстана, - сказаў у ходзе мерапрыемства першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло. - Асартымент пастаўляемай у гэту краіну беларускай прадукцыі пастаянна пашыраецца, таму важна сустракацца з гандлёвымі агентамі, якія папулярызуюць нашы тавары на гэтым вялікім рынку".

У ліку падпісаных дакументаў - кантракт паміж Рагачоўскім малочнакансервавым камбінатам і прадпрыемствам "Еўразія ДС" на пастаўку малочных кансерваў, пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне племянной жывёлагадоўлі паміж Беларускім дзяржаўным аб'яднаннем па племянной жывёлагадоўлі "Белплемжыўаб'яднанне" і кампаніяй "Олжа Агра", мемарандумы аб намерах і дагавор на распрацоўку праектнай дакументацыі.

Правядзенне форуму прымеркавана да нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на 23-й цэнтральна-азіяцкай міжнароднай выстаўцы "Харчовая прамысловасць" (FoodExpo Qazaqstan), якая праходзіць у горадзе Алматы з 3 па 5 лістапада. У ім прынялі ўдзел 11 беларускіх прадпрыемстваў: вытворцы мясной прадукцыі - Гродзенскі, Глыбоцкі і Магілёўскі мясакамбінаты, а таксама вядучыя малочныя брэнды рэспублікі "Бабуліна крынка", "Малочны гасцінец", Слуцкі сыраробны камбінат, Полацкі малочны камбінат, Рагачоўскі, Лепельскі, Глыбоцкі малочнакансервавыя камбінаты.

У час мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін у аграпрамысловай сферы і вытворчасці гатовай прадукцыі, узнімалася тэма сыравіннай базы для сельскай гаспадаркі Казахстана і Беларусі, разглядаліся магчымасці інавацыйных механізмаў фінансавання АПК і сектара вытворчасці гатовай прадукцыі. Акрамя таго, бакі гаварылі аб інструментах падтрымкі экспарту прадукцыі, патрабаваннях гандлёвых сетак да пастаўшчыкоў, прыводзілі прыклады паспяховага супрацоўніцтва вучоных і работнікаў вытворчасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі