Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Сак 2023

Калмыкія зацікаўлена ў актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з МТЗ

Калмыкія зацікаўлена ў актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з МТЗ
Фота з архiва

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод і Рэспубліка Калмыкія зацікаўлены ў актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Перспектывы абмеркавалі маркетынг-дырэктар ААТ "МТЗ" Міхаіл Каднікаў і кіраўнік расійскага рэгіёна Бату Хасікаў, які наведаў прадпрыемства, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Важнейшая састаўная частка эканомікі Калмыкіі - аграпрамысловы комплекс. У 2022 годзе рэспубліка атрымала самы вялікі ўраджай збожжавых за апошнія 15 гадоў. Парк рэгіёна складае 3,5 тыс. трактароў, з якіх каля 70 працэнтаў - тэхніка BELARUS.

"Рэспубліцы Калмыкія мы можам прапанаваць увесь шлейф тэхнікі і абсталявання для АПК. Гэта дасць магчымасць у далейшым павялічыць аб'ёмы вытворчасці прадукцыі і будзе з'яўляцца важнай часткай супрацоўніцтва ў рамках сённяшняга візіту", - сказаў Міхаіл Каднікаў.

МТЗ - адзін з буйнейшых у свеце вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Заказчыкам прапануюць больш за 100 мадэлей трактароў больш як у 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі