Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліс 2024

Каля 2 млн тон торфу плануецца здабыць у Беларусі ў 2025 годзе

Каля 2 млн тон торфу плануецца здабыць у Беларусі ў 2025 годзе
Фота з архiва

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2025 годзе арганізацыі тарфяной галіны краіны плануюць здабыць каля 2 млн т торфу. Столькі ж торфу было здабыта ў рэспубліцы ў бягучым годзе, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі.

У ліку іншых задач у тарфяной галіне на будучы год абазначаны вытворчасць больш як 1 млн т брыкетаў і тарфяной сушанкі, каля 100 тыс. т верхавога торфу, пажыўных і покрыўных грунтоў.

Акрамя таго, як удакладнілі ў прэс-службе Мінэнерга, у 2025 годзе плануецца завяршыць работы па будаўніцтве цэха па кіпаванні торфу на торфазаводзе "Туршоўка", пачаць рэалізацыю пілотных праектаў па замене паравой трубчастай сушылкі на "ТБЗ Дзітва" і пнеўмагазавай сушылкі ў філіяле "Бярозаўскае" прадпрыемства "Брэстаблгаз", а таксама пачаць будаўніцтва вытворчай кацельні на торфапрадпрыемстве "Дняпроўскае".

У міністэрстве адзначылі: у наступным годзе павінны быць завершаны работы па мадэрнізацыі кацельні з устаноўкай котлаагрэгата з перадтопкам на торфабрыкетным заводзе "Старобінскі", у планах завяршыць і рэалізацыю праекта па будаўніцтве гісторыка-адукацыйнага цэнтра тарфяной прамысловасці на базе торфабрыкетнага завода "Усяж".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі