Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Врс 2015

Кабякоў: Удзел Беларусі ў "ЭКСПА-2015" дасць добры эканамічны эфект

9 верасня, Мілан /Кар. БЕЛТА/. Удзел Беларусі ў выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане дасць добры эканамічны эфект. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час Нацыянальнага дня Беларусі на "ЭКСПА-2015", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы агучым эканамічны эфект ад "ЭКСПА", калі будзем падводзіць вынікі ўдзелу ў ёй. Павільён Беларусі кожны тыдзень наведваюць да 50 тыс. чалавек - нехта ўпершыню знаёміцца з нашай краінай, а нехта адкрывае для сябе Беларусь з новага боку. Людзі бачаць наш вытворчы, турыстычны і культурны патэнцыял, яны бачаць, што наша краіна ў цэнтры Еўропы вельмі прывабная, у тым ліку і для бізнесу. Гэта дарагога каштуе", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Павільён на "ЭКСПА" - добрая іміджавая пляцоўка, лічыць кіраўнік беларускага ўрада. Паводле яго слоў, сёння Беларусь у свеце ведаюць як надзейнага пастаўшчыка якаснай сельгаспрадукцыі. Прэм'ер-міністр падкрэсліў той факт, што наша краіна ўдзяляе асаблівую ўвагу пытанням экалогіі прыродакарыстання і апрацоўкі зямель.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што лічыць павільён Беларусі дастаткова крэатыўным. "Наш павільён прыцягвае ўвагу ўсіх, хто наведвае гэту выстаўку. Прайсці міма, я думаю, немагчыма. Відаць, што краіна прадстаўлена дастойна і нам ёсць, што паказаць", - сказаў ён.

У свой час мне ўдалося паглядзець "ЭКСПА" ў Гановеры, дзе Беларусь таксама была прадстаўлена. З кожнай новай выстаўкай прэзентацыя краіны становіцца ўсё лепш, бачны прагрэс. Выстаўка мне спадабалася, усё зроблена дастойна - як з пункту гледжання візуальнага выканання, так і з пункту гледжання зместу. Кола жыцця ў беларускім павільёне, якое дэманструе вечны рух часу, - гэта вельмі добра. Мяркую, няма ніводнага наведвальніка выстаўкі, які не звярнуў бы на яго ўвагу. Тыя, хто займаўся падрыхтоўкай нашага павільёна, папалі, што называецца, у трэнд", - дадаў прэм'ер-міністр.

Візіт беларускай урадавай дэлегацыі ў Італію праходзіць 9-10 верасня. У першы дзень візіту Андрэй Кабякоў прымае ўдзел у мерапрыемствах Нацыянальнага дня Беларусі на "ЭКСПА-2015", прадугледжваецца ўдзел прэм'ер-міністра ў панэльнай дыскусіі "Беларусь: еўрапейскі партнёр - еўразійскі рынак". Заўтра беларуская дэлегацыя наведае другі па значнасці рэгіён Італіі - П'емонт, дзе запланавана наведванне некалькіх прадпрыемстваў і шэраг сустрэч.

"ЭКСПА", або Сусветная выстаўка, - маштабнае міжнароднае мерапрыемства, дзе кожная краіна-ўдзельніца знаёміць наведвальнікаў са сваёй эканомікай, навукай, ладам жыцця, традыцыямі, культурай, турыстычнымі магчымасцямі, дасягненнямі. Упершыню яна прайшла ў 1851 годзе, з таго часу стала рэгулярна праводзіцца ў розных краінах свету.

"ЭКСПА-2015" у Мілане працуе з 1 мая па 31 кастрычніка, удзел у ёй прымаюць 145 краін, асобныя экспазіцыі прадстаўляюць буйныя кампаніі і няўрадавыя арганізацыі. Для выставачных павільёнаў адведзена тэрыторыя плошчай больш як 1,7 млн кв.м на паўночным захадзе Мілана. Беларусь прадстаўлена на "ЭКСПА-2015" праз асноўныя нацыянальныя багацці беларускай зямлі - хлеб, соль і ваду. Гэта тры складнікі, якія даюць чалавеку энергію для жыцця і мыслення. Увасабленнем чалавечага мыслення выбрана кола вадзянога млына, якое з'яўляецца дамінантай усёй экспазіцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі