Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Май 2017

Кабякоў: Кітайскі рынак з'яўляецца перспектыўным для паставак беларускага марожанага

СТАА "Марозпрадукт" у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці

12 мая, Мінская вобласць /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Кітайскі рынак з'яўляецца перспектыўным для паставак беларускага марожанага. Такое меркаванне выказаў журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, які сёння ў час рабочай паездкі азнаёміўся з ходам мадэрнізацыі СТАА "Марозпрадукт" у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, "Марозпрадукт" - паспяхова працуючае прадпрыемства, якое мадэрнізавана. Устаноўлены новыя лініі, асвоены выпуск новых прадуктаў, што дае магчымасць займацца актыўна не толькі пытаннямі, звязанымі з падтрыманнем сваёй прысутнасці на ўнутраным рынку, але і экспартам. У Расіі рынак рэалізацыі марожанага крыху звузіўся для гэтага прадпрыемства, але ёсць магчымасць паставак прадукцыі ў Еўропу і нават Паўднёвую Амерыку.

"Мы лічым, што адным са стратэгічных напрамкаў рэалізацыі прадукцыі можа стаць Кітай. І мы дапаможам асвойваць гэты рынак. Там рэальна гэтыя вырабы могуць быць запатрабаваны", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі