Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Чэр 2016

Кабякоў: Беларуска-расійскі тавараабарот у натуральным выражэнні аднавіў ранейшыя аб'ёмы

8 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларуска-расійскі тавараабарот у натуральным выражэнні аднавіў ранейшыя аб'ёмы, аднак у цэнавым вылічэнні ў пераліку на долары ЗША адставанне пакуль значнае. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў пашыраным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр Беларусі прывёў даныя, у адпаведнасці з якімі за 4 месяцы бягучага года фізічны аб'ём беларускага экспарту ў Расію склаў 105,9 працэнта, расійскі ў Беларусь - 100,7 працэнта. "Інакш кажучы, мы ў натуральных паказчыках ужо аднаўляем дадатныя тэмпы росту. Але ўсё ж такі ў цэнавых адносінах у доларавым эквіваленце ў 2016 годзе ў параўнанні з 2014-м мы ўпалі прыкладна на 40 працэнтаў у нашым узаемным тавараабароце. Хоць рублёвы эквівалент захоўваецца. Такім чынам, беларускі экспарт у Расію ў натуральным выражэнні аднаўляецца, але ў цэнавым гэтага не адбываецца", - канстатаваў Андрэй Кабякоў.

Ён, у прыватнасці, адзначыў неабходнасць абмеркаваць адну з існуючых на сённяшні момант праблем - прынцыповыя падыходы да вырашэння пытання вызначэння цаны на пастаўляемы ў Беларусь расійскай кампаніяй "Газпрам" газ. "Ёсць два аспекты - эканамічны і юрыдычны", - сказаў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі