Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Стд 2017

Кабякоў: Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі ў Сербію шырокага спектра тэхнікі

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі ў Сербію шырокага спектра тэхнікі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках перагавораў са старшынёй урада Сербіі Аляксандрам Вучычам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, Беларусь можа прапанаваць Сербіі пасажырскую тэхніку - аўтобусы МАЗ, тралейбусы і электробусы. Ёсць перспектывы для павелічэння паставак кар'ернай і будаўнічай тэхнікі.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, сённяшнія перагаворы прайшлі ў вельмі адкрытай і давернай абстаноўцы. Па выніках падпісана дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва на 2017-2018 гады, а таксама пакет двухбаковых дакументаў у сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, аховы здароўя, спорту і турызму, міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

"Дарожная карта стане базавым элементам двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных сферах на бліжэйшую перспектыву. Гэтыя дамоўленасці прызначаны ўмацаваць прававую аснову нашага супрацоўніцтва і намеціць новыя напрамкі ўзаемадзеяння ў названых сферах, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - Беларусь і Сербія - надзейныя партнёры, і ў нас добрыя перспектывы далейшага супрацоўніцтва".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі