Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Сак 2016

Кабякоў адзначае важнасць узаемадапаўняльнасці эканомік Беларусі і Грузіі

23 сакавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Важную ролю ў развіцці беларуска-грузінскага партнёрства адыгрывае ўзаемадапаўняльнасць эканомік дзвюх краін, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на адкрыцці Беларуска-грузінскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важную ролю ў развіцці беларуска-грузінскага партнёрства адыгрывае ўзаемадапаўняльнасць эканомік нашых краін. Грузія экспартуе харчовую прадукцыю, якую мы не можам вырабіць з-за кліматычных умоў. Беларусь у сваю чаргу пастаўляе шырокую гаму машынабудаўнічай прадукцыі, якая не выпускаецца ў Грузіі", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, у сувязі з гэтым бачыцца перспектыўным стварэнне на тэрыторыі Грузіі зборачнай вытворчасці беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, ліфтавага абсталявання. "Ёсць і іншая наша прадукцыя, запатрабаваная на грузінскім рынку, у тым ліку малочная, прадукцыя дрэваапрацоўкі, шыны, лекавыя сродкі, мінеральныя ўгнаенні", - канстатаваў Андрэй Кабякоў.

Ён лічыць, што Беларусі і Грузіі ёсць што прапанаваць адзін аднаму і ў сферы паслуг. У геаметрычнай прагрэсіі расце колькасць беларускіх турыстаў у Грузіі, дзе іх прывабліваюць як традыцыйныя курорты, так і магчымасці для актыўнага адпачынку. "У нас у сваю чаргу развіты агра-, экатурызм, ёсць шырокія магчымасці для медыцынскага турызму. ІТ-сфера, якая апошнім часам актыўна развіваецца ў Беларусі і выйшла ўжо на сусветны ўзровень, будзе таксама цікавая для грузінскіх партнёраў. Лічу, па меры пашырэння двухбаковых кантактаў пералік магчымых напрамкаў супрацоўніцтва будзе папаўняцца", - сказаў Андрэй Кабякоў.

У 2015 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Грузіяй склаў $44,9 млн (69,9 працэнта ў параўнанні з 2014-м), экспарт - $22,4 млн (96,8 працэнта), імпарт - $22,5 млн (54,8 працэнта). Сальда адмоўнае - $112 тыс.

Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі ў 2015 годзе сталі тытунёвыя вырабы, лекавыя сродкі, драўляныя шпалы, мэбля, малако і вяршкі згушчаныя і сухія, шыны, трансфарматары электрычныя, угнаенні мінеральныя змешаныя, трактары і седлавыя цягачы, помпы вадкасныя, прадукцыя дрэваапрацоўкі.

З Грузіі пастаўляліся арэхі, агародніна, мінеральныя воды, вінаградныя віны, моцныя спіртныя напіткі, ферасплавы, нафтапрадукты.

У студзені 2016 года тавараабарот склаў $2 млн 624,9 тыс. і павялічыўся на 8,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015-га. Экспарт павялічыўся на 33 працэнты, імпарт скараціўся на 20 працэнтаў. Сальда дадатнае - $853,3 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі