31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія заўсёды знаходзяць спосабы вырашыць узнікаючыя праблемныя пытанні. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Мір 24" прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, паведамляе БЕЛТА.
"Мы заўсёды стараемся "іскры не высякаць", а калі гэта і здараецца, то мы стараемся з нашымі партнёрамі як мага хутчэй знаходзіць агульную мову", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.
Беларуска-расійскае ўзаемадзеянне акрамя гістарычных мае глыбокія эканамічныя карані. Для Беларусі Расія - гэта 50 працэнтаў знешнегандлёвага абароту. "І для вялікай Расіі адносна невялікая Беларусь магла б паказацца не такой значнай. Але я хачу звярнуць увагу, што з усіх краін Беларусь займае 4-е месца пасля Кітая і Германіі па аб'ёме гандлю Расіі са знешнім светам. Напэўна, гэта аб многім сведчыць", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.
Значны аб'ём экспартных паставак Расіі ў Беларусь складае складанатэхнічная прадукцыя. "Беларусь экспартуе ў Расію тавары, якія на 30-70 працэнтаў складаюцца з расійскіх матэрыялаў і камплектуючых. Гэта значыць, вельмі глыбокая інтэграцыя", - дадаў прэм'ер-міністр.
Паводле яго слоў, калі паміж краінамі і ўзнікаюць нейкія праблемныя пытанні, яны здымаюцца. "Мы заўсёды знаходзім, як па-партнёрску, па-таварыску, недзе, можа, па-братэрску, часам кажуць па справядлівасці вырашыць узнікаючыя праблемы, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Ёсць воля прэзідэнтаў, і гэта воля безумоўная - на саюз Беларусі і Расіі. Усё астатняе ў любым выпадку выбудоўваецца".