18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым адбылася 17 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Міністраў Беларусі.
"Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх гандлёва-эканамічных адносін, графік маючых адбыцца кантактаў", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Бакі таксама абмяняліся думкамі па праблематыцы інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе.