Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліс 2015

Кабякоў і кіраўніцтва адміністрацыі ПВТ абмеркавалі перспектывы развіцця парка

23 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і кіраўніцтва ААТ "Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій" абмеркавалі перспектывы развіцця парка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў наведаў будуемыя аб'екты ПВТ, азнаёміўся з перспектывамі развіцця тэрыторыі. Кіраўнік беларускага ўрада даручыў кіраўніцтву ПВТ прадставіць комплексны план тэрытарыяльнага развіцця парка з улікам жыллёвых праграм кампаній-рэзідэнтаў.

Як паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій" Валерый Цапкала, цяпер рэзідэнтамі парка з'яўляюцца амаль 150 кампаній, у якіх працуюць больш як 22 тыс. чалавек.

Валерый Цапкала канстатаваў, што ў бягучым годзе аб'ём вытворчасці Парка высокіх тэхналогій складзе амаль $800 млн, у наступным годзе плануецца нарасціць яго да $1 млрд. Паводле яго слоў, доля экспарту складае 90 працэнтаў, а тэмпы росту - прыкладна 140-150 працэнтаў у год. "Думаю, што і ў гэтым годзе будуць нядрэнныя тэмпы росту. Што датычыцца геаграфіі, то 40 працэнтаў у нас Паўночная Амерыка, 43 працэнты - Еўропа, доля краін СНД у гэтым годзе будзе значна меншай, чым у мінулым", - сказаў дырэктар ПВТ.

Сёння заказчыкамі ПВТ з'яўляюцца кампаніі з 55 краін свету. За першае паўгоддзе 2015 года пры імпарце $1,7 млн чыстая валютная выручка ПВТ дасягнула $315 млн, што, паводле даных Нацыянальнага банка Беларусі, складае 26 працэнтаў ад сальда знешняга гандлю паслугамі ў плацежным балансе краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі