Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Стд 2022

Ярашэнка: прадпрыемствы "Вялікага каменя" пастаўляюць прадукцыю ў 20 краін свету

Ярашэнка: прадпрыемствы
Фота з архiва

12 студзеня, Мінск /Кар БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Вялікага каменя" ажыццяўляюць пастаўкі ў 20 краін свету. Гэта адзначыў кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка сёння на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Тры дзесяцігоддзі беларуска-кітайскіх адносін і стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За 6 гадоў парк стаў цэнтрам прыцягнення тэхналогій і капіталу для кампаній з усяго свету. Цяпер тут зарэгістраваны 85 рэзідэнтаў. Геаграфія іх заснавальнікаў ахоплівае 15 краін", - расказаў кіраўнік.

Паводле яго слоў, пандэмія каранавіруса, безумоўна, паўплывала на дзейнасць "Вялікага каменя". Але істотнага зніжэння дынамікі на назіраецца. Аб'ём заяўленых інвестыцый складае больш за $1,24 млрд.

"Вялікі камень" забяспечвае кропкі росту для эканомікі краіны і рэгіёна. У парк ужо ўкладзена больш за $718 млн, 37 кампаній вырабляюць прадукцыю, вядуць навукова-даследчыя распрацоўкі, а таксама аказваюць паслугі. Прадпрыемствамі "Вялікага каменя" створана больш за 1700 рабочых месцаў з сярэдняй зарплатай у 2 разы вышэйшай, чым па краіне. Вырас і аб'ём экспарту - практычна на 17 працэнтаў у параўнанні з 2020 годам. Пастаўкі ажыццяўляюцца ў 20 краін свету", - рэзюмаваў Аляксандр Ярашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі