Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Врс 2024

Якуція зацікаўлена ў пашырэнні гамы паставак беларускай тэхнікі

Якуція зацікаўлена ў пашырэнні гамы паставак беларускай тэхнікі
Фота з архiва

5 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік на палях Усходняга эканамічнага форуму ва Уладзівастоку правёў перагаворы з кіраўніком Рэспублікі Саха (Якуція) Айсенам Нікалаевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.

"Якуцкія прадпрыемствы з'яўляюцца аднымі з буйнейшых кліентаў БЕЛАЗа. З улікам невычэрпнай рэсурснай базы рэгіёна разлічваем на пашырэнне аб'ёмаў і наменклатуры паставак прадукцыі машынабудавання. Зацікаўлены ў пашырэнні гамы паставак нашай тэхнікі і якуцяне - сышліся на думцы, што для якаснай арганізацыі працэсу трэба прапрацоўваць стварэнне мультыбрэндавага сэрвіснага цэнтра", - расказалі ў прэс-службе.

Таксама бакі пацвердзілі зацікаўленасць у канкрэтных праектах па прамых пастаўках беларускіх прадуктаў харчавання і тавараў народнага спажывання, абмене вопытам у сферы ІТ, санаторна-курортным аздараўленні жыхароў Якуціі. Закраналася і тэма патрыятычных турыстычных маршрутаў у Беларусь, у тым ліку па месцах баявой славы воінаў-якуцян.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі