Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Чэр 2015

Гвінея зацікаўлена ў пастаўках беларускіх трактароў

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Гвінея будуць развіваць супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і шэрагу іншых сфер. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей па выніках перагавораў з міністрам міжнароднага супрацоўніцтва Гвінеі Кутубам Мустафой Сано, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей адзначыў, што ў ходзе перагавораў пацвердзілася ўзаемнае імкненне да ўмацавання беларуска-гвінейскіх сувязей. "Беларусь гатова да ўстанаўлення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Гвінеяй у такіх сферах, як прамысловасць, сельская гаспадарка, адукацыя і медыцына", - праінфармаваў міністр.

Сярод найбольш перспектыўных напрамкаў - супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы. Так, Гвінея як аграрная краіна мае патрэбу ў пастаўках беларускіх трактароў з навясным абсталяваннем. Яна разлічвае таксама на дапамогу Беларусі ў стварэнні зернесушыльных комплексаў. Вялікую цікавасць уяўляе і беларускі вопыт у будаўніцтве аграгарадкоў. Дэлегацыя Гвінеі зможа азнаёміцца з ім у ходзе свайго візіту.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Гвінеі дамовіліся аб стварэнні неабходнай юрыдычнай прававой базы для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Размова ідзе, у прыватнасці, аб генеральным рамачным пагадненні паміж дзвюма краінамі, праекце міжурадавага пагаднення аб узаемнай абароне інвестыцый, растлумачыў Кутуб Мустафа Сано. Ён пацвердзіў запрашэнне Уладзіміра Макея наведаць сталіцу Гвінеі Конакры з тым, каб падпісаць гэтыя дакументы.

Паводле слоў міністра міжнароднага супрацоўніцтва Гвінеі, у бліжэйшы час павінны сустрэцца прадстаўнікі гандлёва-прамысловых палат, каб абмеркаваць канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва. Сярод іншых перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва Кутуб Мустафа Сано назваў вытворчасць аўтамабіляў, дрэваапрацоўку, горназдабыўную прамысловасць.

Рабочы візіт у Беларусь міністра міжнароднага супрацоўніцтва Гвінеі праходзіць па 19 чэрвеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі