Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Чэр 2015

Губернатар Санкт-Пецярбурга запрасіў прадпрыемствы Беларусі стаць пастаяннымі ўдзельнікамі выстаўкі Цэнтра імпартазамяшчэння

18 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Палтаўчанка сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Расіі Ігарам Петрышэнкам прапанаваў беларускім прадпрыемствам стаць пастаяннымі ўдзельнікамі выстаўкі на базе Цэнтра імпартазамяшчэння, які адкрыецца восенню 2015 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"Беларускі дыпламат падтрымаў гэту прапанову, адзначыўшы, што яна будзе ўважліва прапрацоўвацца", - адзначылі ў прэс-службе.

У час сустрэчы губернатар падкрэсліў, што супрацоўніцтва з Беларуссю прыярытэтна для Санкт-Пецярбурга. У 2014 годзе агульны тавараабарот павялічыўся на 3 працэнты і склаў амаль $2 млрд.

Бакі абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэння рабочай групы Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга, якое пройдзе 6 ліпеня ў Мінску. На ім плануецца разгледзець перспектыўныя праекты будаўніцтва жылля - Беларускага квартала ў Санкт-Пецярбургу і Санкт-Пецярбургскага квартала ў Мінску. Намечана таксама вызначыць сумесныя праекты ў сферы прамысловасці і транспарту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі