17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Google купіў беларускую IT-кампанію, рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій AIMatter, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сайт AIMatter.
"Мы рады паведаміць, што каманда далучаецца да Google", - адзначаецца на сайце AIMatter. Умовы здзелкі не паведамляюцца.
AIMatter - стваральнік дадатку для апрацоўкі сэлфі Fabby Look, які стаў папулярным ва ўсім свеце.