2 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гомсельмаш" і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Татарстана падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт прадпрыемства.
Подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік генеральнага дырэктара - дырэктар па рэалізацыі і развіцці "Гомсельмаша" Віктар Славашэвіч і намеснік прэм'ер-міністра - міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Татарстана Марат Зябараў у час спецыялізаванай сельскагаспадарчай выстаўкі "ТатАграЭкспа" ў Казані.
На выстаўцы кампаніі "Гомсельмаш" і "Брансксельмаш" сумесна прадставілі высокапрадукцыйныя збожжаўборачныя камбайны GS3219, GS12A1 PROFI, самаходную касілку CS100 і кормаўборачны камбайн FS80.
Азнаёміліся з экспазіцыяй "Гомсельмаша" не толькі шматлікія кліенты, але і высокія госці. Сярод тых, хто наведалі стэнд, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі Аксана Лут, прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў, які даў высокую ацэнку тэхніцы GOMSELMASH.
"Гэта самы надзейны камбайн", - сказаў Рустам Мініханаў.
Прадстаўленыя ў экспазіцыі камбайны GS12A1 PROFI, FS80 і самаходная касілка CS100 па выніках выстаўкі адправіліся да пакупнікоў.
Выстаўка "ТатАграЭкспа" прайшла 24 і 25 лютага. За 2 дні экспазіцыю наведалі звыш 7 тыс. спецыялістаў і прафесіяналаў розных галін сельскай гаспадаркі, кіраўнікоў рознага звяна з 40 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і 9 краін свету.