11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гомельтранснафта Дружба" падключыла падводны пераход цераз раку Альшанку на магістральным нафтаправодзе Мазыр - Брэст, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.
Рамонтныя работы вяліся на аб'екце ў ліпені, працягласць пракладзенага пад рэчышчам ракі дзюкера склала 347 м. З 4 па 7 жніўня спецыялісты правялі неабходныя зварачна-мантажныя і пусканаладачныя работы. "Пасля комплекснага абследавання зманціраванага ўчастка падводны пераход гатовы да эксплуатацыі", - адзначылі ў ААТ "Гомельтранснафта Дружба".
У час планавага скарачэння перапампоўкі па нафтаправодзе Мазыр - Брэст адрамантавана засаўка на ўчастку НПС "Пінск" і НПС "Кобрын" (248-ы км).
З 1 па 9 жніўня спецыялісты замянілі ўчастак нафтаправода Мазыр - Брэст DN800 (266-ы км). Новы ўчастак запоўнены нафтай, транспарціроўка сыравіны вядзецца ў звычайным рэжыме, праінфармавалі на прадпрыемстве.