Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Крс 2021

Глазьеў: любы эканамічны поспех Беларусі дае інтэграцыйны эфект для ЕАЭС

Глазьеў: любы эканамічны поспех Беларусі дае інтэграцыйны эфект для ЕАЭС
Фота з архiва

1 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Любы эканамічны поспех Беларусі дае інтэграцыйны эфект для ўсяго Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым заявіў сёння на анлайн-брыфінгу член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Глазьеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чаму беларуская эканоміка ў нас доўгі час, практычна ўсю нашу інтэграцыю, з'яўляецца магутным лакаматывам інтэграцыйных працэсаў? Беларусь завязана вытворча-тэхнічнай кааперацыяй, дакладней беларуская эканоміка, на расійскіх партнёраў, і ў аснове гэтай кааперацыі - стварэнне прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Доля ўзаемнага гандлю (з краінамі ЕАЭС. - Заўвага БЕЛТА) у беларускім тавараабароце самая высокая з нашых дзяржаў, яна дасягае практычна паловы. І беларускі экспарт у Еўразійскі эканамічны саюз - гэта ў значнай ступені тавары з высокай дабаўленай вартасцю, перш за ўсё машынабудаванне, а таксама прадукты харчавання. І любы поспех Беларусі заўсёды дае інтэграцыйны эфект. Скажам, калі Беларусь паспяхова займаецца распаўсюджваннем сваіх трактароў на знешні рынак, то растуць і пастаўкі расійскіх камплектуючых, рухавікоў і г.д. Таму інтэграцыйны эфект эканамічнага росту ў Беларусі найбольш высокі з краін Еўразійскага эканамічнага саюза", - сказаў Сяргей Глазьеў.

Падчас брыфінгу ён прывёў свежыя статыстычныя даныя аб узаемным гандлі ў ЕАЭС за студзень: адзначаны рост на 3,3 працэнта. "Трэба сказаць, што найбольш дынамічны рост у Беларусі: ва ўзаемным гандлі рост імпарту Беларусі - на 23 працэнты (гэта вельмі значны скачок), рост экспарту ў Беларусі - на 3 працэнты. Гэта значыць, Беларусь, у студзені ва ўсякім выпадку, выступіла як значны паскаральнік нашага ўзаемнага гандлю", - канстатаваў міністр ЕЭК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі