10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб тэхнічных навінках і аб тым, як змяніліся аб'ёмы вытворчасці ва ўмовах санкцый, у эфіры тэлеканала СТБ расказаў генеральны дырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Гарызонт" Юрый Прадко, паведамляе БЕЛТА.
"Больш за 80 мадэлей мы гатовы прадставіць рынку. Масавая серыйная вытворчасць (ноўтбукаў. - Заўвага БЕЛТА) пачнецца ў нас у лістападзе. Ужо заключылі кантракты, стварылі праграму 1-га ўзроўню, якая ўстаноўлена будзе на камп'ютарах. Рыхтуемся да выпуску электроннага блока, міні-камп'ютара, які мацуецца да манітора. Нараўне з ноўтбукамі ў працэсе вытворчасці будуць выпускацца і маніторы. Сёння больш за 100 мадэлей манітораў ёсць, якія прадставім рынку да канца года", - сказаў Юрый Прадко.
Гендырэктар "Гарызонта" адзначыў: "Мы даўно перабудавалі сваю палітыку продажаў: выпускаем толькі пад заказ. Выпускаем вялікую колькасць вырабаў, выйшлі на ўнікальны аб'ём. За месяц прадаём больш за 200 тыс. тэлевізараў, раней такія паказчыкі былі за год. У нас ёсць вялікая колькасць пастаўшчыкоў, партнёраў. Прадукцыю вырабляем і адгружаем у 18 краін, цяпер змянілася крыху кан'юнктура. Раней мы не пастаўлялі ў Манголію. На паўзе нейкі час быў Казахстан. Арменія з'явілася".
Юрый Прадко таксама дадаў, што цэны на прадукцыю "Гарызонта" ў сярэднім знізіліся на 15 працэнтаў. Ён растлумачыў, што гэта звязана са зніжэннем сабекошту і змяншэннем кошту на дастаўку камплектуючых у паўтара раза.