Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Стд 2015

Гандлёвых войнаў ва ўмовах ЕАЭС быць не павінна - Лукашэнка

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёвых войнаў ва ўмовах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) быць не павінна. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час адкрытага дыялогу з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць моманты, якія наогул не павінны былі прысутнічаць пасля падпісання гэтых дакументаў (аб ЕАЭС. - Заўвага БЕЛТА). Гэтыя войны, як вы іх называеце ў СМІ, малочныя, мясныя, цукерачныя... Гэтага быць не павінна, як гэта адбывалася зусім нядаўна, і мне даводзілася на высокіх тонах вырашаць гэта пытанне", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

"Эканоміка застанецца і будзе фундаментам далейшых нашых рухаў, магчыма, і ў плане палітычным, ваенна-палітычным", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што нярэдка, гаворачы аб ЕАЭС, прыводзяць у прыклад Еўрасаюз, які мае доўгую гісторыю станаўлення, а значыць нельга патрабаваць хуткага развіцця і еўразійскага інтэграцыйнага праекта. "Я заўсёды гавару на гэта, што ў Еўрасаюза не было вопыту работы ў адзіным Савецкім Саюзе, як у нас. Мы мелі больш цесныя адносіны. І гэта трэба выкарыстоўваць. Але тым не менш факт застаецца фактам: мы гэта ўтварэнне ствараем літаральна некалькі гадоў. Гэта вялікая нарматыўная база. Патрабаваць з нас таго, што нават у эканоміцы павінны быць вырашаны многія пытанні, нельга", - адзначыў наконт гэтага Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі