18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёвы павільён беларускіх тавараў плануецца адкрыць у Шанхаі. Гэта пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага з выканаўчым дырэктарам карпарацыі Greenland Чжан Юнь, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.
"У час перагавораў бакі абмеркавалі магчымасці павелічэння аб'ёму паставак беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю ў Кітай, у тым ліку адкрыццё ў Шанхаі гандлёвага павільёна беларускіх тавараў", - расказалі ў пасольстве.
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася падрыхтоўка да форуму Беларусь-Кітай у час 2-й Кітайскай міжнароднай выстаўкі імпарту. "Акрамя таго, бакі разгледзелі перспектывы інвесціравання ў турыстычную інфраструктуру Беларусі і арганізацыю прамых авіязносін паміж Мінскам і Шанхаем", - дадалі ў дыпмісіі.