Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Чэр 2018

Гандлёвая палата "Ізраіль-Беларусь" гатова прадстаўляць інтарэсы БУТБ у Ізраілі

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёвая палата "Ізраіль-Беларусь" гатова прадстаўляць інтарэсы ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" ў Ізраілі. Гэта абмяркоўвалася на сустрэчы кіраўніцтва БУТБ з дэлегацыяй ізраільскіх дзелавых колаў, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар біржы Раман Яніў.

Генеральны дырэктар ГП "Ізраіль-Беларусь" Гедалія Калтанюк адзначыў, што ізраільскі бізнес зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю, у тым ліку ў сферы біржавога гандлю. "Да нас часта звяртаюцца ізраільскія кампаніі з просьбай дапамагчы ў набыцці тавараў беларускай вытворчасці. Асаблівым попытам карыстаюцца піламатэрыялы, рэалізуемыя на таргах БУТБ. На жаль, далёка не кожная кампанія мае магчымасць навучыць уласнага трэйдара і гандляваць непасрэдна на біржы, таму мы гатовы стаць брокерам БУТБ у Ізраілі, прыцягваць на таргі новых удзельнікаў і праводзіць здзелкі ад іх імя. Для гэтага ў нас ёсць вопыт, жаданне і неабходныя рэсурсы", - сказаў ён.

У сваю чаргу першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Анатоль Зарэцкі падкрэсліў, што фарміраванне сеткі брокерскіх арганізацый за мяжой - адна з прыярытэтных задач біржы ў бягучым годзе. "У нас ужо акрэдытаваны брокеры ў Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне і Турцыі, і практыка паказвае, што гэта найбольш эфектыўная схема ўзаемадзеяння з кампаніямі-нерэзідэнтамі. Так, з пачатку года пры садзейнічанні латвійскага брокера SIA Business Support Services кампаніі з краін Балтыі заключылі здзелкі больш як на 3 млн еўра. Мы вядзём работу і на іншых перспектыўных рынках і будзем рады, калі вы дапаможаце нам нарасціць біржавы тавараабарот не толькі з Ізраілем, але і іншымі краінамі Блізкага Усходу. Мы заўсёды адкрыты для канструктыўнага дыялогу з патэнцыяльнымі партнёрамі", - дадаў Анатоль Зарэцкі.

У час візіту на БУТБ ізраільская дэлегацыя азнаёмілася з парадкам правядзення экспартных біржавых таргоў лесапрадукцыяй, вывучыла каціроўкі на самыя запатрабаваныя таварныя пазіцыі і абмеркавала ўмовы акрэдытацыі ў якасці брокера-нерэзідэнта. Чакаецца, што ў бліжэшы час спецыялісты ГП "Ізраіль-Беларусь" будуць навучацца рабоце з гандлёвай сістэмай БУТБ, пасля чаго будзе разгледжана пытанне аб акрэдытацыі гэтай арганізацыі на біржы.

Гандлёвая палата "Ізраіль-Беларусь" была створана ў лютым 2014 года. У функцыі арганізацыі ўваходзіць садзейнічанне ўстанаўленню дзелавых кантактаў паміж беларускімі і ізраільскімі суб'ектамі гаспадарання, а таксама парсоўванне беларускіх тавараў на ізраільскі рынак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі