Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліс 2022

Гандаль, энергетыка, лічбавізацыя, бяспека. Галоўчанка аб прыярытэтах Беларусі ў ШАС

Гандаль, энергетыка, лічбавізацыя, бяспека. Галоўчанка аб прыярытэтах Беларусі ў ШАС

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка абазначыў прыярытэты краіны ў час пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыярытэты Беларусі ў ШАС застаюцца нязменнымі і знаходзяцца ў поўным узгадненні з галоўным дакументам арганізацыі - Хартыяй ШАС. Наша краіна таксама цалкам падзяляе падыходы, зафіксаваныя ў Самаркандскай дэкларацыі Савета кіраўнікоў дзяржаў. Выступаем за забеспячэнне рэгіянальнай стабільнасці, бяспекі і ўстойлівага эканамічнага развіцця, далейшае ўдасканаленне практычнага супрацоўніцтва, паглыбленне гуманітарнага дыялогу", - сказаў Раман Галоўчанка.

Асобна ён спыніўся на актуальных пытаннях, якія сугучныя з прыярытэтамі развіцця ШАС. "Першае - гэта рэгіянальная і міжнародная бяспека. Беларусь усяляк падтрымлівае намаганні ШАС, накіраваныя на забеспячэнне міру і ўстойлівага развіцця як у азіяцкім рэгіёне, так і ў больш шырокім міжнародным фармаце. На фоне спроб асобных блокаў і дзяржаў убіць клін у адносіны паміж краінамі ШАС лічым неабходным узмацніць каардынацыю дзеянняў арганізацыі з рэгіянальнымі арганізацыямі ў Еўразіі - АДКБ і ЕАЭС - для забеспячэння стабільнасці ў рэгіёне з улікам новых выклікаў і пагроз", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Другое - эканамічнае супрацоўніцтва. "Беларусь - краіна з адкрытай эканомікай і глыбока зацікаўлена ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі ШАС - буйнейшай у свеце рэгіянальнай арганізацыі. У студзені-жніўні бягучага года наш тавараабарот з краінамі ШАС склаў каля $33 млрд - у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года прырост амаль 12 працэнтаў. На гандаль з краінамі ШАС у гэтым жа перыядзе прыпала 70 працэнтаў ад усяго аб'ёму знешняга гандлю Беларусі ў свеце. Мы лічым, што дасягнутыя паказчыкі - далёка не мяжа", - упэўнены кіраўнік беларускага ўрада.

Беларускі бок вітае падпісанне ў Самаркандзе дарожнай карты па павелічэнні долі нацыянальных валют ва ўзаемных разліках дзяржаў - членаў ШАС. "Для нас таксама ўяўляе цікавасць удзел Беларусі ў міжбанкаўскім аб'яднанні ШАС, развіццё разліковага, банкаўскага бізнесу, ажыццяўленне валютна-абменных аперацый з банкамі аб'яднання, развіццё страхавога сектара прасторы ШАС", - дадаў Раман Галоўчанка.

"Маючы развіты аграпрамысловы комплекс, Беларусь не толькі забяспечвае сябе прадуктамі харчавання, але і актыўна пастаўляе за мяжу прадукцыю і сыравіну. Ва ўмовах неабходнасці ажыццяўлення харчовай бяспекі мы гатовы да пашырэння сумеснай работы па пастаўках высакаякаснай сельскагаспадарчай прадукцыі. Беларусь гатова прапанаваць краінам арганізацыі шырокую лінейку як прадуктаў харчавання, так і ўгнаенняў для пашырэння вытворчасці", - звярнуў увагу прэм'ер-міністр.

Трэцяе - супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. "Цяперашняе расшырэнне ШАС, на наш погляд, паказвае каласальныя магчымасці арганізацыі па развіцці энергетычнага ўзаемадзеяння. Лічым важным аб'яднанне намаганняў на гэтым трэку і актывізацыю кантактаў у рамках энергетычнага клуба ШАС", - акцэнтаваў Раман Галоўчанка.

Чацвёртае - узаемадзеянне ў інфармацыйнай сферы. "Выступаем за ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне лічбавага развіцця, пашырэнне электроннай камерцыі, стымуляванне стварэння нацыянальных павільёнаў на буйнейшых электронных пляцоўках краін ШАС, арганізацыю абмену электроннымі дакументамі. Лічым важным развіццё ўзаемадзеяння на базе пілотных рэгіёнаў, індустрыяльных кластараў і ІТ-паркаў краін ШАС па такіх напрамках, як лічбавая эканоміка і гандаль, штучны інтэлект, вялікія даныя, электронны ўрад. Беларускі Парк высокіх тэхналогій гатовы прыняць актыўны ўдзел у распрацоўцы адпаведнага праграмнага забеспячэння і дзяліцца неабходным вопытам", - рэзюмаваў кіраўнік беларускага ўрада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі