Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліс 2023

Галоўчанка: тавараабарот Беларусі і Ніжагародскай вобласці за дзевяць месяцаў 2023 года перавысіў $520 млн

Галоўчанка: тавараабарот Беларусі і Ніжагародскай вобласці за дзевяць месяцаў 2023 года перавысіў $520 млн

22 лістапада, Ніжні Ноўгарад /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Ніжагародскай вобласці за дзевяць месяцаў бягучага года перавысіў $520 млн. Аб гэтым на 18-м пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Ніжагародскай вобласці сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Улічваючы характар адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Ніжагародскай вобласцю, якія дынамічна развіваюцца, дасягнутыя вынікі, а таксама перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння, мной была падтрымана прапанова Глеба Сяргеевіча (губернатара Ніжагародскай вобласці Глеба Нікіціна. - Заўвага БЕЛТА) узначаліць беларускую частку Савета і павысіць яго ўзровень. Гэта не проста фармальнасць. Тое, што такое рашэнне я прыняў (цяпер часткі Савета ўзначальваюць прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь і губернатар Ніжагародскай вобласці адпаведна), не можа не накладаць дадатковую адказнасць на тых, хто ўдзельнічае ў рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей", - сказаў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік урада адзначыў, што ў такіх умовах не можа быць іншага выбару, акрамя як дэманстраваць упэўнены рост і пастаянна ажыццяўляць пошук новых ніш для ўзаемадзеяння.

"Саветам была праведзена сур'ёзная работа, якая заклала фундамент, на які мы абапіраемся. Прыняты і рэалізуюцца ўсе неабходныя дакументы: праграма развіцця супрацоўніцтва і план мерапрыемстваў на 2021-2023 гады. Сёння мы падпішам, спадзяюся, план мерапрыемстваў на 2024-2026 гады. Іх рэалізацыя ўвасобілася ў двухбаковым тавараабароце. Па выніках мінулага года ён перавысіў $720 млн, пры тым, што патокі збалансаваны. Тавараабарот за дзевяць месяцаў бягучага года перавысіў $520 млн, што адпавядае ўзроўню мінулага года. Мяркую, што да канца года сумеснымі намаганнямі мы не толькі дасягнём вынікаў мінулага, вельмі паспяховага, года, але і перавысім іх. У нас няма іншых варыянтаў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Сёння - трэці дзень рабочага візіту прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў Расійскую Федэрацыю, урадавая дэлегацыя працуе ў Ніжнім Ноўгарадзе. З удзелам кіраўніка ўрада Беларусі быў прызентаваны першы электробус "МіНіН", праведзена пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Ніжагародскай вобласці РФ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі