Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Крс 2023

Галоўчанка разлічвае на прыняцце з Расіяй выгадных для Беларусі рашэнняў у транспартнай сферы

Галоўчанка разлічвае на прыняцце з Расіяй выгадных для Беларусі рашэнняў у транспартнай сферы
Фота з архiва

6 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка разлічвае на прыняцце з Расіяй выгадных для Беларусі рашэнняў у транспартнай сферы. Аб гэтым ён заявіў журналістам перад пачаткам пасяджэння ВДС Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер у актыўнай фазе знаходзіцца транспартная праграма. Разлічваем, што ў бліжэйшы час будуць прыняты выгадныя для беларускага боку рашэнні і па грузаперавозках аўтамабільным транспартам, і па авіяцыйных перавозках з пункту гледжання выраўноўвання тарыфаў", - сказаў прэм'ер-міністр.

У цэлым, адзначыў Раман Галоўчанка, ніякіх пытанняў з рэалізацыяй саюзных праграм не ўзнікае. Ёсць неабходнасць актуалізацыі асобных мерапрыемстваў, але работа ідзе планава. "Некаторыя праграмы да 2026 года разлічаны. Па-мойму, ёсць і да 2027-га. Таму нас нічога не падпірае з пункту гледжання часу, гэта значыць спешкі ніякай няма", - падкрэсліў ён.

Прэм'ер-міністр таксама нагадаў, што ў мінулым годзе Расія і Беларусь падпісалі пагадненне аб выдзяленні беларускаму боку крэдыту на 105 млрд расійскіх рублёў на рэалізацыю імпартазамяшчальных праектаў. У пералік было ўключана 16 праектаў. "Яны ўжо ўзгоднены, зацверджаны. У Беларусі ідуць унутраныя працэдуры: па конкурснай закупцы, недзе складаюцца тэхнічныя заданні. "Гомсельмаш" пачаў ужо выбарку крэдыту і закупку абсталявання. Яшчэ чатыры праекты абмяркоўваюцца з расійскімі калегамі. Мы разлічваем, што ўсю суму, якая ёсць, размяркуем па праектах", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі