Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Снж 2020

Галоўчанка разлічвае на больш актыўны дыялог для аднаўлення транспартных зносін у ЕАЭС

Галоўчанка разлічвае на больш актыўны дыялог для аднаўлення транспартных зносін у ЕАЭС

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка разлічвае на больш актыўны дыялог па аднаўленні транспартных зносін у Еўразійскім эканамічным саюзе, якія былі абмежаваны на фоне распаўсюджвання каранавіруса. Аб гэтым кіраўнік беларускага ўрада заявіў сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Улічваючы ўжо атрыманы вопыт па стрымліванні інфекцыі, барацьбе з ёй, разлічваю на больш актыўны дыялог паміж нашымі міністэрствамі аховы здароўя, транспарту, іншымі зацікаўленымі ведамствамі па паступовым аднаўленні зносін для аблягчэння дзелавых кантактаў і працоўнай міграцыі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік беларускага ўрада лічыць, што краінам ЕАЭС шмат у чым дзякуючы сумесным намаганням удалося змякчыць наступствы шокаў, выкліканых пандэміяй.

"У гэтай няпростай сітуацыі наш саюз даказаў сваю эфектыўнасць ва ўмовах рэзка ўтворанага сусветнага дэфіцыту, выкліканага першай хваляй COVID-19. Сваімі ўзгодненымі і аператыўнымі рашэннямі мы змаглі забяспечыць не толькі насычэнне ўнутраных рынкаў сродкамі індывідуальнай аховы, дэзынфіцыруючымі  сродкамі, але і іх экспартныя пастаўкі", - дадаў ён. Паводле ацэнкі прэм'ер-міністра, за кошт своечасовых рашэнняў па падтрымцы нацыянальных спажывецкіх рынкаў удалося не дапусціць значнага росту цэн на сацыяльна значныя тавары.

Раман Галоўчанка ўпэўнены, што пандэмія падштурхне саюз да хутчэйшага ўкаранення лічбавых тэхналогій у розных сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі