18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і блізка няма праінфляцыйных фактараў. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе БЕЛТА.
Раней эксперты Еўразійскага банка развіцця ў сваёй справаздачы адзначылі, што праінфляцыйны націск у Беларусі ўзмацняе рост заработных плат і крэдытавання.
Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што ва ўрада ёсць разуменне наяўнасці пэўных фактараў, якія могуць з'яўляцца правакуючымі для праінфляцыйных чаканняў. "Дарэчы, Нацыянальны банк аб гэтым перыядычна гаворыць, мы з імі ў цесным кантакце працуем. Але ў нас выпрацавана сістэма, якая ўключае ў сябе 29 індыкатараў так званага перагрэву эканомікі. Там улічваюцца самыя розныя эканамічныя працэсы, якія адбываюцца ў краіне і па якіх мы бачым, ці ёсць рызыка (падкрэслю: рызыка) узнікнення рэальных праінфляцыйных фактараў", - адзначыў ён.
Раман Галоўчанка запэўніў, што цяпер такіх фактараў няма і блізка. "Эканоміка знаходзіцца ў здаровым, раўнаважным стане. Усе параметры - шырокая грашовая маса, крэдытная запазычанасць - знаходзяцца ў "зялёнай зоне". Ва ўрада яны не выклікаюць ніякіх апасенняў. Мы сочым за гэтым вельмі моцна", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.