8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведае 9 ліпеня з рабочым візітам Екацярынбург, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Нагодай для візіту стала буйнейшая прамысловая выстаўка "ІНАПРАМ", якая праходзіць у Екацярынбургу ў гэтыя дні. Там прадстаўлена маштабная экспазіцыя з удзелам беларускіх прадпрыемстваў Made in Belarus. Беларуская экспазіцыя па колькасці навінак і прадстаўленых выставачных узораў не ўступае стэнду краіны-партнёра бягучага года Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і карыстаецца асаблівым попытам сярод прафесійных наведвальнікаў, рэзідэнтаў замежных кампаній і бізнес-супольнасці.
Раман Галоўчанка разам са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным і іншымі кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый агледзіць экспазіцыі выстаўкі і прыме ўдзел у пленарнай сесіі "ІНАПРАМа".
Таксама ў час візіту ў Екацярынбург запланаваны сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым і кіраўніком Башкортастана Радыем Хабіравым.