Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Снж 2021

Галоўчанка: насельніцтва і прадпрыемствы не адчуюць увядзення контрсанкцый

Галоўчанка: насельніцтва і прадпрыемствы не адчуюць увядзення контрсанкцый

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Насельніцтва і прадпрыемствы не адчуюць увядзення контрсанкцый. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння падчас сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі ў Авальнай зале па абмеркаванні пакета бюджэтных законапраектаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь з 1 студзеня ў адказ на санкцыі ўводзіць харчовае эмбарга на шэраг тавараў з дзяржаў, якія ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні да нашай краіны. "Мы не раз папярэджвалі аб тым, што дзеянні ў адносінах да нашай краіны не застануцца беспакаранымі. Але, вядома ж, пры прыняцці гэтага рашэння падлічваліся рызыкі. Зразумела, што ні адно контрсанкцыйнае дзеянне не з'яўляецца абсалютна лёгкім. Тым не менш, мы прааналізавалі вопыт нашых расійскіх партнёраў, якія пайшлі на такі крок у 2014 годзе, улічылі тыя вузкія моманты, што не былі ўлічаны ў той час", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, пры фарміраванні таварных груп, якія падпадаюць пад эмбарга, у першую чаргу зыходзілі з тых пазіцый, што могуць закрыць айчынныя вытворцы. "Пад эмбарга не трапіла рыба і рыбная прадукцыя, паколькі ў адрозненне ад Расіі мы не маем доступу да мора. Туды не трапілі такія значныя пазіцыі, як прадукты дзіцячага харчавання, прадукты спецыяльнага харчавання для людзей з пэўнымі захворваннямі. Па ўсіх астатніх пазіцыях, акрамя пэўных відаў агародніны і фруктаў, рынак могуць закрыць нашы вытворцы", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"Што датычыцца агародніны і фруктаў, ёсць пазіцыі, якія ў Беларусі расці не могуць апрыёры. Напрыклад, мандарыны, хурма. Тым не менш тут няма ніякай праблемы: ужо цяпер тыя ж мандарыны пастаўляюцца з некалькіх краін - не толькі Італіі, Іспаніі, якія трапілі пад эмбарга, але і Марока, ПАР, Бразіліі, Турцыі. Каб не дапусціць дэфіцыту на рынку гэтых пазіцый, МАРГ даручана правесці жорсткую работу з імпарцёрамі для таго, каб яны хутка пераарыентаваліся на замяшчэнне таварамі з іншых краін. Напрыклад, да нас даўно звярталіся партнёры па ЕАЭС і СНД, якія зацікаўлены ў нарошчванні паставак плодаагародніннай прадукцыі, сухафруктаў, арэхаў", - звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

"Нашы перапрацоўчыя прадпрыемствы не адчуюць увядзення эмбарга, таму што сыравіна будзе ўвозіцца па квотах. Парадак выдачы квот таксама вызначаны", - дадаў прэм'ер-міністр.

"Рашэнне для нас нетрадыцыйнае, таму могуць узнікаць нейкія складанасці. Але я ўпэўнены, што гэта рашэнне правільнае, абсалютна аб'ектыўнае. Магчымыя вузкія моманты мы абавязкова адрэгулюем у працэсе імплементацыі новых норм. Думаю, насельніцтву няма аб чым хвалявацца", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Як паведамлялася, забарона на ўвоз з 1 студзеня распаўсюджваецца на шэраг тавараў з Еўрапейскага саюза і яго дзяржаў-членаў, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Чарнагорыі, Швейцарыі.

У пераліку забароненых тавараў - свінні, мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, шэраг субпрадуктаў, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука з мяса або мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя (з некаторымі выключэннямі), агародніна, акрамя прызначаных для пасеву, фрукты і арэхі, тлушч свіны і тлушч свойскай птушкі, тлушч буйной рагатай жывёлы, авечак або коз, лярд-стэарын і іншае масла, каўбасы і аналагічныя прадукты, кандытарскія вырабы, соль і іншыя тавары. Пастанова не закране тавары, увозімыя беларусамі для асабістага спажывання, а таксама прызначаныя для дзіцячага харчавання, і шэраг іншых пазіцый крытычнага імпарту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі