15 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі развіваецца паспяхова. Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 15 красавіка ў Маскве на перагаворах з кіраўніком урада Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва развіваецца таксама дынамічна. Узаемны гандаль таварамі і паслугамі ў мінулым годзе перасягнуў лічбу 53 млрд у доларавым эквіваленце, прадэманстраваўшы рост на 6,5 працэнта. Гэтыя дадатныя тэндэнцыі захоўваюцца і ў бягучым годзе: па выніках двух месяцаў мы таксама назіраем рост тавараабароту нават у параўнанні да паспяховага аналагічнага перыяду мінулага года", - сказаў Раман Галоўчанка.
"Імпульс зададзены вельмі добры. Вядома, сітуацыя няпростая, практычна кожны дзень з'яўляюцца новыя праблемы, якія мы сумесна вырашаем. Але як мы не раз гаварылі, рабіць гэта разам значна прасцей. І менавіта на гэта накіраваны асноўны вектар саюзнай інтэграцыі", - падкрэсліў прэм'ер-міністр Беларусі.