Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Врс 2023

Галоўчанка: Беларусь і Краснадарскі край з пачатку года нарасцілі тавараабарот на чвэрць

Галоўчанка: Беларусь і Краснадарскі край з пачатку года нарасцілі тавараабарот на чвэрць

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Краснадарскі край з пачатку года нарасцілі тавараабарот на чвэрць. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з губернатарам Краснадарскага края Веньямінам Кандрацьевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на ўсе складанасці, мы ўпэўнена рухаемся па намечанай траекторыі. Вынікі гавораць самі за сябе. У мінулым годзе мы прыбавілі каля 60 працэнтаў да тавараабароту, у бягучым годзе - 25 працэнтаў. Гэтыя лічбы дасягнуты дзякуючы мэтанакіраванай і зладжанай рабоце з абодвух бакоў. Выбудоўванне гандлёва-эканамічных адносін з Краснадарскім краем мы заўсёды ставім у прыклад для работы з рэгіёнамі РФ", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што ў расійскім рэгіёне праводзіцца вялікая работа, накіраваная на стварэнне сучасных вытворчасцей і новых рабочых месцаў, лакалізацыю выпускаемай прадукцыі. "Гэта ўстаноўка кіраўніцтва РФ і Беларусі. Менавіта ў гэтым напрамку павінна развівацца эфектыўнае супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ўзаемадзеянне Беларусі з Краснадарскім краем развіваецца дынамічна і цэласна. "Добра помню, як вы далі старт рэалізацыі кааперацыйных праектаў у галіне машынабудавання. Гэта трактарная, камбайнавая тэматыка. Мы таксама істотна рушылі наперад у галіне пасажырскай тэхнікі, ліфтавага абсталявання. Машынабудаўнічы блок вялікі і патрабуе асаблівай увагі", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Актывізавалася і супрацоўніцтва ў будаўнічай галіне. "Па будаўнічых матэрыялах добрыя лічбы. Актыўна ідзе працэс па ўваходжанні нашага дзяржаўнага прадпрыемства ў праектаванне і будаўніцтва новага вучэбнага блока ў сярэдняй школе Краснадара. Спадзяюся, гэты праект пакладзе пачатак маштабнай кампаніі па ўдзелу беларускіх будаўнікоў ва ўзвядзенні аб'ектаў на тэрыторыі вашага рэгіёна", - дадаў Раман Галоўчанка.

Веньямін Кандрацьеў адзначыў, што бакі разам працуюць на вынік ва ўмовах сённяшніх выклікаў і цяжкасцей. Рэалізуецца дарожная карта супрацоўніцтва. У цэнтры ўвагі прамысловая кааперацыя для развіцця высокатэхналагічнай сельскай гаспадаркі. "Мы бачым у МТЗ, "Гомсельмашы" тых партнёраў, якія дадуць магчымасць нашаму аграпрамысловаму комплексу развівацца. Мала забяспечыць высокі ўраджай - яго трэба сабраць, захаваць. Для гэтага важна сельгастэхніка - якасная, сучасная, якая адпавядае ўсім патрабаванням. Кубань была, ёсць і будзе жытніцай Расіі і гарантам харчовай бяспекі. Таму наша прамысловая кааперацыя такая важная", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі