Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Чэр 2023

Галоўчанка: Беларусь і Краснадарскі край упэўнена нарошчваюць тавараабарот, трэба не збаўляць тэмпаў

Галоўчанка: Беларусь і Краснадарскі край упэўнена нарошчваюць тавараабарот, трэба не збаўляць тэмпаў

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Краснадарскі край упэўнена нарошчваюць тавараабарот, трэба не збаўляць тэмпаў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы ў Сочы з губернатарам Краснадарскага края Веньямінам Кандрацьевым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У час нашай апошняй сустрэчы мы з вамі вызначылі канкрэтныя напрамкі для адпрацоўкі, строга зафіксавалі задачы, падпісалі дарожную карту і арганізавалі работу па выкананні гэтых даручэнняў. Нашы каманды ў цэлым спрацавалі эфектыўна. Вынік у наяўнасці", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што галоўны крытэрый паспяховасці любога супрацоўніцтва - гэта тавараабарот. "2022 год быў паспяховым, і гэты год мы таксама нядрэнна пачалі. Па выніках чатырох месяцаў тэмп росту практычна 150 працэнтаў да адпаведнага перыяду мінулага года, нагандлявалі на $200 млн. Калі з такім жа тэмпам пойдзем далей, упэўнены, што рэкорд мінулага года будзе перасягнуты", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Кіраўнік беларускага ўрада звярнуў увагу на тое, што гэтыя лічбы - вынік рэалізацыі сумесных праектаў.

Веньямін Кандрацьеў у сваю чаргу выказаў упэўненасць, што бягучыя аб'ёмы тавараабароту - зусім не мяжа. Губернатар адзначыў высокую якасць беларускай пасажырскай тэхнікі (у тым ліку тралейбусаў, трамваяў, электробусаў) і падкрэсліў, што рэгіён зацікаўлены ў яе набыцці і ў далейшым. "Высокая якасць грамадскага транспарту для нас сёння галоўнае. Электробусы - гэта экалагічна чысты транспарт. Гэта важна не толькі для Сочы, мы гаворым пра ўсё ўзбярэжжа: і Анапа, і Геленджык, і Туапсэ, і Новарасійск", - дадаў ён.

Паводле яго слоў, Краснадарскі край зацікаўлены, акрамя іншага, і ў пастаўках малочнай прадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі