Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Ліс 2021

Галоўчанка абмеркаваў з кіраўніцтвам "Сіцік Канстракшн" рэалізацыю значных інвестпраектаў у Беларусі

Галоўчанка абмеркаваў з кіраўніцтвам

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка абмеркаваў з кіраўніцтвам кітайскай кампаніі "Сіцік Канстракшн" рэалізацыю значных інвестпраектаў у Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Супрацоўніцтва з "Сіцік Канстракшн" пачалося ў 2007 годзе і актыўна развіваецца ўсе гэтыя гады. Яна была адной з першых інжынірынгавых кампаній, якая пачала практычную работу ў Беларусі, - сказаў Раман Галоўчанка ў ходзе сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам кампаніі Янь Цзяньцянам. - Кампанія рэалізуе ў краіне тры значныя інвестыцыйныя праекты. "Сіцік Канстракшн" выступала не толькі ў якасці генеральнага падрадчыка, але і стала суінвестарам ЗАТ "БЕЛДЖЫ".

Асноўная ўвага ў час сустрэчы была ўдзелена перспектыўным праектам, якія кампанія ажыццяўляе і плануе рэалізаваць на тэрыторыі Беларусі. Размова ішла аб Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК), якая будуе пад Мінскам высокатэхналагічную аграпрамысловую вытворчасць поўнага цыкла, аб стварэнні новага комплексу азотных угнаенняў і іншых праектах.

"Мы хочам фіналізаваць дамоўленасці і выйсці на дакладную схему далейшай работы па гэтых праектах. Мы гатовы да прадметнай размовы. Рэалізацыя пілотных праектаў мае не толькі камерцыйны складнік, але і будзе служыць умацаванню беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Безумоўна, праекты такога маштабу ўвасабляюцца пры дзяржаўнай падтрымцы. У іх рэалізацыю ўключаны не толькі камерцыйныя кампаніі, але і ўрадавыя структуры, крэдытна-фінансавыя ўстановы", - акцэнтаваў увагу прэм'ер-міністр.

У сваю чаргу Янь Цзяньцян адзначыў, што праект БНБК прадугледжвае рэалізацыю вытворчасці камбікармоў, амінакіслот. Таксама ў планах запуск у эксплуатацыю так званага праекта перспектыўнага развіцця "БНБК-3". Ён прадугледжвае арганізацыю выпуску вітамінаў, амінакіслот, прадуктаў крухмальнай, глюкознай вытворчасці. Гэта дасць магчымасць наладзіць выпуск прынцыпова новых як для Беларусі, так і для краін СНД прадуктаў - вітамінаў (В2, В12, С) і новых відаў амінакіслот (валін, лейцын, ізалейцын).

"Нам удалося правесці вялікую работу. Камбікормавая вытворчасць ужо ўведзена ў эксплуатацыю. Што датычыцца амінакіслотнай вытворчасці, лізін ужо вырабляецца, а выпуск трэаніну і трыптафану пачнецца ў снежні гэтага года", - расказаў першы віцэ-прэзідэнт кампаніі "Сіцік Канстракшн".

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што найбольш важным вынікам рэалізацыі праекта з'яўляецца не толькі выхад на праектную магутнасць, але і забеспячэнне яго камерцыйнай устойлівасці. "Важна, каб фінансавыя патокі, якія будуць складвацца ў працэсе работы прадпрыемства, давалі магчымасць мець узровень рэнтабельнасці для абслугоўвання крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых для яго рэалізацыі. Неабходна забяспечваць бягучую акупнасць", - лічыць ён.

На сустрэчы таксама абмяркоўваўся інвестыцыйны праект па будаўніцтве азотнага комплексу. "Гэты праект вельмі важны для нашай краіны. Мы зацікаўлены, каб новы азотны комплекс стаў адным з самых эфектыўных праектаў у свеце сярод аналагічных вытворчасцей за кошт прымянення самых сучасных тэхналогій і канкурэнтаздольнай цаны праекта ў цэлым. Мы зацікаўлены ў яго завяршэнні ў 2025 годзе", - заявіў кіраўнік урада.

У сваю чаргу кітайскі бок пацвердзіў гатоўнасць да рэалізацыі такога праекта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі