Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Чэр 2022

Галоўчанка аб санкцыях: Беларусь пераарыентуе экспартныя патокі, а дзеянні Захаду вяртаюцца яму рыкашэтам

Галоўчанка аб санкцыях: Беларусь пераарыентуе экспартныя патокі, а дзеянні Захаду вяртаюцца яму рыкашэтам
Фота з архiва

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пераарыентуе экспартныя патокі, а дзеянні Захаду вяртаюцца яму рыкашэтам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ў выніку вядомых абставін вымушаны пераарыентаваць нашы экспартныя патокі на тыя рынкі, якія іх чакаюць, дзе наша прадукцыя запатрабавана. Гэта адзін з прыярытэтаў у рабоце як урада, так і ўсіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў. Расце доля РФ і іншых дзяржаў ЕАЭС у нашых пастаўках. Патокі паволі пераарыентуюцца і на рынкі краін Афрыкі, Азіі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Так, нарошчваюцца пастаўкі машынабудаўнічай прадукцыі ў краіны Афрыкі. "Цяпер туды вельмі актыўна пайшла сельскагаспадарчая тэхніка. Нашы калійныя патокі таксама актыўна пераарыентуюцца на рынкі афрыканскіх, паўднёваамерыканскіх, азіяцкіх краін, у тым ліку КНР. Таму цяпер адбываецца натуральная дыверсіфікацыя экспарту", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"Мы значна прыбаўляем па кошце нашых тавараў. За кошт гэтага атрымліваем дадатковую валютную выручку. У цэлым па выніках першага квартала мы маем дадатнае сальда каля $1 млрд. Гэта ў цяперашніх умовах вельмі важна, гэта забяспечвае стабільнасць нашага плацежнага балансу", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Пры гэтым зменшыцца доля ЕС у пастаўках, хоць і да гэтага часу яна з'яўляецца даволі важкай, звярнуў увагу Раман Галоўчанка. Паводле яго слоў, Беларусь прадоўжыць гандляваць з Еўрасаюзам, за выключэннем тых пазіцый, на якія ўвялі санкцыі. Пры гэтым прэм'ер-міністр усумніўся ў тым, што такія абмежаванні будуць дзейнічаць доўга.

"Мы ўсе бачым, якія ўзрушэнні на спажывецкім рынку адбываюцца ў краінах ЕС. Безумоўна, гэта звязана са зніжэннем узроўню жыцця насельніцтва, інфляцыяй, высокімі цэнамі. Лічым, што ўрады гэтых дзяржаў у самы бліжэйшы час будуць знаходзіцца пад моцным прэсінгам палітыкаў, якія прадстаўляюць інтарэсы грамадзян. Дзеянні, якія прымаюцца ў адносінах да Расіі і Беларусі, маюць рыкашэтны характар, і невядома, хто больш пацерпіць ад прыняцця гэтых мер", - заявіў кіраўнік урада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі