24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў тэлефонную размову са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
"У развіццё праведзеных 19 жніўня ў Чалпон-Аце ў Кыргызскай Рэспубліцы беларуска-расійскіх перагавораў кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ход рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах", - расказалі ў прэс-службе.
Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін удзялілі асаблівую ўвагу тэматыцы паглыблення інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве. Таксама закранаўся графік маючых адбыцца кантактаў па ўрадавай лініі.