Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Снж 2018

Футра беларускай норкі плануецца пастаўляць у Кітай

Футра беларускай норкі плануецца пастаўляць у Кітай

3 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Перспектывы паставак футра беларускай норкі на кітайскі рынак абмеркаваны ў кітайскім горадзе Хайнін правінцыі Чжэцзян, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.

У гэтым горадзе знаходзіцца буйнейшы ў Кітаі рынак па вытворчасці і продажы скураных і футравых вырабаў. Генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Валерый Мацэль і консул Максім Іоська наведалі Хайнін і сустрэліся з кіраўнікамі кітайскіх спецыялізаваных кампаній Zhejiang Singner Leather Fashion, Hongda, Furmax. Там адбылася прэзентацыя зверагадоўчай галіны Беларусі, была таксама перададзена камерцыйная прапанова па продажы шкурак норкі, падрыхтаваная Белкаапсаюзам.

Галоўнай тэмай перагавораў Валерыя Мацэля з кіраўніцтвам асацыяцыі па вытворчасці скураных вырабаў Хайніна стала ўстанаўленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі па вырошчванні норкі. Размова ішла таксама аб арганізацыі візіту ў Беларусь дэлегацыі членаў асацыяцыі - кіраўнікоў кампаній па вытворчасці скураных і футравых вырабаў горада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі