11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Французскія кампаніі могуць заняцца пастаўкай беларускай тэхнікі ў краіны Афрыкі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка ў час семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Цяпер у Мінску знаходзіцца французская дэлегацыя, якая прыехала наведаць такія вялікія прадпрыемствы, як МАЗ, "Амкадор", БелАЗ, і правесці перагаворы на прадмет магчымага экспарту беларускай тэхнікі на афрыканскі рынак", - сказаў Павел Латушка.
Дыпламат адзначыў, што ў французскіх кампаній наладжаны цесныя сувязі з некаторымі краінамі Афрыкі. "Мы апошнім часам бачым іх даволі актыўную зацікаўленасць стаць пасрэднікам у пастаўках беларускай тэхнікі на афрыканскі рынак. Спадзяёмся, гэтыя перагаворы будуць рэзультатыўнымі", - дадаў пасол.