Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліп 2022

Форум гарадоў-спадарожнікаў можа стаць традыцыйным

Форум гарадоў-спадарожнікаў можа стаць традыцыйным
Фота з архiва

22 ліпеня, Жабінкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Жабінкаўскім раёне сёння праходзіць першы рэспубліканскі форум гарадоў-спадарожнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць гаспадары пляцоўкі і дэлегацыі з Дзяржынска, Заслаўя, Лагойска, Смалявіч, Фаніпаля, Рудзенска і Скідзеля. Яны сабраліся, каб абмяняцца вопытам і абмеркаваць шляхі развіцця гарадоў-спадарожнікаў. Такі форум ініцыяваў Жабінкаўскі райвыканкам. "Хочам абмяняцца вопытам, выпрацаваць адзіныя падыходы і сумесна сфармуляваць прапановы па развіцці нашых гарадоў. Спадзяюся, што форум стане традыцыйным і дасць новы віток для росту гарадоў-спадарожнікаў", - сказаў старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Вадзім Краўчук.

Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў назваў спадарожнікі Мінска, Брэста і Гродна цэнтрамі, якія трэба сістэмна падтрымліваць. "Важна зразумець, якія там ёсць станоўчыя практыкі, што можна прымяніць у іншых гарадах. Ёсць і праблемы, якія стрымліваюць развіццё. Таму хацелася б пачуць, якія яшчэ патрэбны рашэнні з боку ўрада, каб палепшыць работу сацыяльных службаў, прадаставіць людзям больш камфортныя ўмовы пражывання на гэтых тэрыторыях", - сказаў міністр. Намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі дадаў, што агучаныя прапановы вобласць гатова разгледзець для далейшай рэалізацыі.

На форуме работа арганізавана ў трох секцыях: рэальны сектар эканомікі, будаўніцтва і добраўпарадкаванне, сацыяльная сфера. Арганізацыі рэгіёнаў маюць намер падпісаць пагадненні аб супрацоўніцтве ў сферах эканомікі, адукацыі і культуры, будаўніцтва і добраўпарадкавання, а таксама аб узаемадзеянні СМІ. Потым удзельнікі наведаюць транспартна-лагістычны цэнтр і дзіцячы сад, прадпрыемствы горада і мемарыяльны комплекс у памяць аб спаленай вёсцы Драмлёва.

Форум праходзіць напярэдадні Дня горада Жабінкі. Дэлегацыі гарадоў-спадарожнікаў таксама прымуць удзел у святкаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі