10 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны форум дзелавых кантактаў "Брэст-2022" пройдзе 18-19 мая. Аб гэтым паведаміў 9 мая карэспандэнту БЕЛТА старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка.
Форум дзелавых кантактаў не праводзілі два апошнія гады з-за пандэміі. "Трэба было берагчы здароўе, таму мерапрыемства не праводзілі. Але эканоміка ўвесь гэты час не спынялася. У гэтым годзе аднаўляем форум. Мы запрасілі нашых партнёраў з Расіі і іншых краін, якія зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Брэсцкай вобласцю", - расказаў Юрый Шулейка.
Чакаецца, што ў форуме дзелавых кантактаў прымуць удзел прадстаўнікі каля 15 краін. Хтосьці прыедзе ў Брэст, іншыя будуць працаваць у анлайн-фармаце. На мерапрыемстве арганізуюць чатыры секцыі: інвестыцыі, інавацыі, турызм і медыцына, гарады-партнёры. Удзельнікі форуму змогуць наведаць прадпрыемствы Брэсцкай вобласці, санаторна-курортныя і турыстычныя аб'екты.