9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум "Беларусь-Хакайда" адбыўся 9 лістапада ў японскім горадзе Хакадатэ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Японіі.
Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы беларускай загранстановы, Астравецкага і Мсціслаўскага райвыканкамаў, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а таксама адміністрацыі прэфектуры Хакайда, гарадскіх улад Хакадатэ і Набарыбецу, рэгіянальных ГПП і грамадскіх арганізацый.
У прывітальным слове да ўдзельнікаў форуму Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі Руслан Есін адзначыў амаль двухсотгадовую сувязь Беларусі з прэфектурай Хакайда, а таксама пазітыўнае ўзаемадзеянне паміж беларускай і японскай федэрацыямі біятлона, гарадамі Астравец і Хакадатэ, Мсціслаўлем і Набарыбецу.
У сваім звароце губернатар прэфектуры Хакайда Наоміці Судзукі выказаў надзею, што правядзенне форуму будзе садзейнічаць далейшаму развіццю дружалюбнага дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і Хакайда.
Японскія бізнесмены з цікавасцю азнаёміліся з прэзентацыяй Астравецкага раёна, камерцыйнымі і інвестыцыйнымі прапановамі ў сферах дрэваапрацоўкі, прадуктаў харчавання, лёгкай, а таксама ювелірнай прамысловасці, відэазваротам НАІП і інфармацыяй аб БелГПП.
На мерапрыемстве была арганізавана экспазіцыя беларускіх вытворцаў алкаголю, тэкстыльных і льняных вырабаў.
Напярэдадні форуму адбыліся сустрэчы з мэрам горада Хакадатэ Тосікі Кудо і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў парламента Японіі Осака Сэйджы.